Анлайн-варкшоп для моладзі з Беларусі і Еўропы "Еўрапейскія каштоўнасці і сторытэлінг"
Clever — internationale Bildung Baden-Württemberg e.V. і Le CERS запрашаюць маладых людзей з Беларусі, Францыі, Германіі і Літвы на інтэрактыўны анлайн-варкшоп пра еўрапейскія каштоўнасці і сторытэлінг.
Інтэрактыўны мультыкультурны анлайн-воркшоп, які аб’яднае ўдзельнікаў(-ц) з розных краін для абмену ідэямі, досведам і развагамі пра каштоўнасці, што фармуюць грамадства сёння.
У праграме:
- Моўныя актыўнасці;
- Дыскусіі ў міжнародных групах;
- Размовы пра дэмакратыю і агульныя еўрапейскія каштоўнасці;
- Абмеркаванне ролі кожнага(-ай) у абароне гэтых каштоўнасцей у паўсядзённым жыцці.
Анлайн-воркшоп таксама пазнаёміць удзельнікаў(-ц) з афлайн-семінарам, які пройдзе ў лістападзе ў Германіі.
Мова: англійская.