ART CIRCLE Slovenia & Italy 2026 — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак
ART CIRCLE International адкрыў прыём заявак на рэзідэнцыю ART CIRCLE Slovenia & Italy 2026. Праграма пройдзе 3–10 кастрычніка 2026 года ў Славеніі і Італіі і завершыцца групавой выставай у Pomnik miru, Cerje. Арганізатары пакрываюць пражыванне, харчаванне, культурную праграму.
ART CIRCLE Slovenia & Italy 2026 — міжнародная мастацкая рэзідэнцыя ад ART CIRCLE International.
ART CIRCLE — фестываль і рэзідэнцыйная праграма некамерцыйнай арганізацыі KUD Manifest. Праект працуе з 1997 года і развівае міжнародныя рэзідэнцыі, выставы і культурныя падзеі, якія злучаюць візуальнае мастацтва, турызм, эканоміку і дыпламатыю.
Асноўны фармат ART CIRCLE — Art Embassy, асаблівая форма мастацкай рэзідэнцыі, якая стварае сувязі паміж маста(ч)камі, мясцовымі супольнасцямі і культурнымі прасторамі.
Для каго: прафесійныя візуальныя мастакі(-чкі) з розных краін, якія працуюць у сферах: жывапісу; малюнка; скульптуры; фатаграфіі. Для падачы абавязковая прафесійная мастацкая адукацыя: BFA, MFA або вышэй.
Прапануецца:
- Пражыванне падчас рэзідэнцыі;
- Харчаванне падчас рэзідэнцыі;
- Бясплатная культурная праграма;
- Палатны памерам 100 × 120 см і 40 × 40 см;
- Групавая выстава прац, створаных падчас рэзідэнцыі.
Абавязкі ўдзельнікаў(-ц):
- Самастойна пакрыць дарогу да і ад канкрэтнай Art Embassy;
- Самастойна забяспечыць спецыфічныя мастацкія матэрыялы: фарбы, пэндзлі, інструменты, клей і інш.;
- Быць у студыі штодня з 15:00 да 17:30 — гэта абавязковы час прысутнасці, адкрыты для публікі;
- Перадаць працы, створаныя падчас рэзідэнцыі, у ART CIRCLE Collection.
Арганізатары адзначаюць, што могуць дапамагчы з пошукам фінансавання на дарогу праз дыпламатычную амбасаду ўдзельніка(-цы) ў Славеніі.