ArtPower Belarus — гранты для культурніцкіх ініцыятываў: Трэк 2. Творчыя праекты Фінансаванне творчых праектаў для беларускіх мастакоў
Праграма ArtPower Belarus адкрыла некалькі трэкаў фінансавання для беларускіх культурніцкіх праектаў: ад арганізацыйнага развіцця і творчых ініцыятываў да падтрымкі ў асаблівых абставінах. Можна падаць не больш за 1 праект на кожны трэк у межах аднаго кола.
Прыярытэты праграмы:
- Павышэнне якасці і бачнасці беларускай культуры
- Развіццё прафесійных сетак
- Паляпшэнне ўмоваў працы
- Інтэграцыя ў еўрапейскую культурную прастору
- Новыя формы прасоўвання беларускай культуры
- Адукацыйныя і асветніцкія праекты
- Развіццё прафесійных навыкаў.
Трэк 2. Творчыя праекты
Для творчых ініцыятываў на стварэнне новых культурных прадуктаў, публічных падзей, мастацкіх даследаванняў, міжкультурнага абмену і партнёрскіх праектаў.
Прапануецца:
- MINI: 3 000 - 10 000 EUR
- MIDI: 10 000 - 40 000 EUR
- Да 60 000 EUR у асаблівых выпадках.