ArtPower Belarus разам са стартап-кам’юніці Ū Hub запускаюць практычную праграму для беларускіх культурніцкіх арганізацый і ініцыятываў пра партнёрства культуры і бізнесу
Чаго чакаць
Гэтая праграма створаная як практычная падтрымка для тых, хто хоча ўмацаваць устойлівасць сваёй арганізацыі і пачаць (ці зрабіць больш эфектыўным) супрацоўніцтва з бізнесам. Яна дапаможа пераасэнсаваць тое, як культурніцкія ініцыятывы сябе прэзентуюць, як фармулююць прапанову і як вядуць размову пра партнёрства. Важны акцэнт праграмы — пераход ад агульных дэкларацый і «пітчынгу пра каштоўнасці» да больш яснай логікі: якую патрэбу можа закрыць культурніцкі праект, якую карысць ён дае партнёру і як гэта можна перакласці на мову бізнесу.
Праграма:
Анлайн-варкшоп «Што шукае бізнес і як з ім размаўляць»
Калі: 8 лютага, 11:00-13:00 (Варшава).
Анлайн-варкшоп «Пітчынг праекта: як данесці ідэю так, каб яна спрацавала»
Калі: 10 лютага, 17:00-20:00 (Варшава).
Афлайн-нетворкінг беларускіх культурніцкіх арганізацый і бізнесаў
Калі: 21 лютага, 11:30-16:30.
Дзе: Варшава, Польшча.
6 адабраных арганізацый прэзентуюць ідэі і атрымаюць фідбэк ад прадстаўнікоў і прадстаўніц бізнесу.
Магчыма пакрыццё выдаткаў на дарогу (аўтобус/цягнік) для ўдзельнікаў/-ц з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літва ці Германія.