Вакансія аўтара публікацыі TEH Book
Trans Europe Halles (TEH) шукае індывідуальнага аўтара або каманду, каб на аснове архіваў (40+ гадоў) сабраць і асэнсаваць гісторыю TEH як сеткі культурных цэнтраў па ўсёй Еўропе.
Для каго: пісьменнікі/-цы, аўтары/-кі, рэдактары/-кі, даследчыкі/-цы з досведам працы з доўгімі тэкстамі (кнігі, даследаванні, анталогіі), з уменнем працаваць з архівамі і фарміраваць наратыў, з добрай англійскай (працоўная мова). Досвед у сферы культуры і/альбо развіцця супольнасцяў будзе плюсам.
Калі: чэрвень 2026 - студзень 2027.
Прапануецца ганарар 4 800 EUR + VAT.