Грант на дакументальны фільм ад Catapult Development 2026
Catapult Film Fund прымае заяўкі на Development Grant для незалежных дакументалістаў/-к, якія знаходзяцца на ранняй стадыі распрацоўкі праекта і хочуць стварыць fundraising piece для далейшага пошуку фінансавання.
Падыходзяць толькі незалежныя дакументальныя фільмы (feature або short, ад 28 хвілін).
Для каго: дакументалісты/-кі, рэжысёры/-кі, прадзюсары/-кі 18+, якія працуюць над поўнаметражным або кароткім дакументальным фільмам на стадыі development / early production.
*Можна падавацца з-за межаў ЗША, але ў выпадку адбору патрэбны U.S.-based 501 (c) (3) fiscal sponsor.
Прапануецца:
- Грант ад 5 000 да 25 000 USD
- Падтрымка на стадыі распрацоўкі праекта
- Рэдакцыйная падтрымка, ментарства і прафесійныя кантакты.