Праграма часовай рэлакацыі для творцаў і культурных дзеячаў(-к) у небяспецы ад MRI
Martin Roth Initiative прымае заяўкі на праграму часовай рэлакацыі ў Германію для мастакоў/-чак і культурных дзеячаў/-к, якія знаходзяцца ў сітуацыі рызыкі. Праграма рэалізуецца ў партнёрстве з прымаючай арганізацыяй у Германіі і дазваляе працягваць прафесійную дзейнасць у бяспечным кантэксце.
Асобы, якія ўжо атрымлівалі падтрымку MRI, не могуць падавацца паўторна.
Праграма скіраваная на творцаў і культдзеячаў, якія:
- Праз сваю працу адстойваюць адкрытае грамадства, свабоду, мір і дэмакратыю;
- Сутыкаюцца з пагрозамі або абмежаваннямі (з боку дзяржаўных ці недзяржаўных актараў);
- Застаюцца ў краіне паходжання альбо з’ехалі пасля 29 жніўня 2025, альбо не знаходзяцца ў бяспецы ў актуальным месцы, не маюць устойлівага бяспечнага статусу (напрыклад, ПМЖ або гуманітарнай візы іншай краіны).
Заяўка падаецца тандэмам: творца + прымаючая арганізацыя ў Германіі. MRI не дапамагае шукаць хост-арганізацыю.
Хто можа быць прымаючай арганізацыяй: культурныя інстытуцыі або калектывы ў Германіі (музеі, тэатры, фестывалі і інш.), а таксама сацыяльна значныя арганізацыі, здольныя суправаджаць стыпендыята/-ку і падтрымліваць яго/яе працу.
Прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя;
- Фінансаванне мастацкай / культурнай працы;
- Індывідуальная падтрымка (страхоўка, псіхасацыяльная падтрымка, моўныя курсы, трэнінгі, нетворкінг);
- Падтрымка для хост-арганізацыі (дадатковы персанал, звязаны з праектам);
- Кансультацыі і навучанне ад MRI;
- Падтрымка ў візавым працэсе;
- Абмен досведам з іншымі ўдзельнік/цамі праграмы.
Тэрмін стыпендыі: да 15 месяцаў, пачатак не раней за 15 ліпеня 2026 (максімум да 1 кастрычніка 2026).