Dance Box Resident Program 2026 Месячная рэзідэнцыя для творцаў у Кобэ, Японія
Title — BE
Dance Box Resident Program 2026 — рэзідэнцыя для творцаў у сферы выканальніцкіх мастацтваў | Японія
Subtitle — BE
Месячная рэзідэнцыя ў Кобэ для творцаў і даследчыкаў(-ц), якія працуюць з выканальніцкімі мастацтвамі, лакальнымі культурамі, фальклорнымі практыкамі і культурнай мабільнасцю.
Slugdance-box-resident-program-2026-japan
Excerpt — BE
NPO DANCE BOX запрашае аднаго(-у) творцу або даследчыка(-цу) на рэзідэнцыю ў раёне Shin-Nagata ў Кобэ, Японія. Тэма праграмы 2026 года — архіваванне трансфармацыі мастацтва і фальклорных практык у эпоху культурнай мабільнасці. Праграма пакрывае пералёт да 200 000 JPY / каля 1 075 EUR, пражыванне, сутачныя 5 000 JPY / каля 27 EUR у дзень і выдаткі на матэрыялы да 100 000 JPY / каля 540 EUR.
Content — BE
Для каго:
Творцы ў сферы выканальніцкіх мастацтваў, якія жывуць па-за Японіяй і не маюць японскага грамадзянства.
Таксама могуць падавацца даследчыкі(-цы), чыя праца звязаная з выканальніцкімі мастацтвамі і адпавядае тэме рэзідэнцыі.
Праграма адкрытая для розных жанраў мастацкага выказвання.
Фармат:
Dance Box Resident Program 2026 — artist-in-residence праграма ў раёне Shin-Nagata ў горадзе Кобэ.
Тэма праграмы 2026 года — «Архіваванне трансфармацыі мастацтва і фальклорных практык у эпоху культурнай мабільнасці».
Рэзідэнцыя даследуе, як мабільнасць уплывае на лакальныя культуры, народныя мастацкія практыкі і лад жыцця; як сустрэча розных культур можа ствараць канфлікты і новыя формы дыялогу; і як можна архіваваць культурную мабільнасць і трансфармацыю.
Калі і дзе:
Рэзідэнцыя пройдзе ў перыяд каля 2–30 лістапада 2026 года.
Дакладныя даты месячнага знаходжання будуць узгодненыя з адабраным(-ай) удзельнікам(-цай).
Месца: Shin-Nagata, Кобэ, Японія.
Што трэба будзе рабіць:
– Правесці даследаванне і творчы працэс цягам прыкладна аднаго месяца;
– Распрацаваць праект, звязаны з тэмай рэзідэнцыі;
– Правесці як мінімум адзін воркшоп для мясцовых жыхароў(-ак);
– Падзяліцца вынікамі ў абраным фармаце.
Фінальны вынік можа быць у форме:
– Зіна;
– Перформансу;
– Інсталяцыі;
– Відэавыставы;
– Падзеі;
– Artist talk;
– Іншага фармату, які адпавядае праекту.
Можна таксама паказаць ранейшыя працы, калі яны адпавядаюць тэме і канцэпцыі рэзідэнцыі.
Прапануецца:
– Авіябілеты ў абодва бакі да 200 000 JPY / каля 1 075 EUR;
– Пражыванне;
– Трансфер у абодва бакі паміж Kansai International Airport і месцам пражывання;
– Сутачныя 5 000 JPY / каля 27 EUR;
– Прастора і падтрымка каманды для фінальнай прэзентацыі;
– Матэрыяльныя выдаткі на даследаванне, стварэнне, перформанс або выставу да 100 000 JPY / каля 540 EUR;
– Доступ да community centers, студый і іншых прастор, патрэбных для праекта;
– Бясплатны доступ да танцавальных заняткаў і перформансаў DANCE BOX.
Патрабаванні:
Кандыдат(-ка) павінен(-на):
– Жыць па-за Японіяй і не мець японскага грамадзянства;
– Быць гатовым(-ай) правесці як мінімум адзін воркшоп для мясцовых жыхароў(-ак);
– Самастойна планаваць і рэалізоўваць праект падчас рэзідэнцыі;
– Мець добры фізічны і псіхалагічны стан;
– Аформіць асабістае страхаванне на перыяд рэзідэнцыі;
– Паважліва камунікаваць з суседзямі, іншымі рэзідэнтамі(-камі) і мясцовымі супольнасцямі;
– Падпісаць пагадненне з правіламі жыцця і працы ў Shin-Nagata.
Дэдлайн:
3 ліпеня 2026
Арганізатар:
NPO DANCE BOX
Падтрымка:
Agency for Cultural Affairs, Government of Japan — FY2026 Artist-in-Residence Community Collaboration Support Program
Падача:
Праз Google Form на сайце DANCE BOX.
https://db-dancebox.org/11206/