Skip to main content

Safe Haven Fellowship Даследчая стыпендыя і прытулак NIAS

31 March 2026, 23:59 CEST(passed)
Netherlands
Free
16 500 EUR

Праграма ад Netherlands Institute for Advanced Study для даследчыкаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.

Для каго: даследчыкі (з PhD і мін. 3 гады пасля дактарантуры); мастакі/-чкі, пісьменнікі, журналісты/-кі з мін. 7 гадамі прафесійнага досведу, чыя праца абмежаваная або пад пагрозай з-за вайны, канфлікту ці пераследу.

Прапануецца:

  • 5 месяцаў рэзідэнцыі ў Амстэрдаме (восень-зіма або вясна-лета)
  • Стыпендыя 3500 EUR у месяц
  • Cубсідзіраванае жыллё або кампенсацыя дарогі
  • Працоўнае месца, доступ да бібліятэкі і даследчых рэсурсаў
  • Кампенсацыя міжнародных падарожжаў (туды і назад)
  • Афіцыйны ліст-запрашэнне для візы
  • Уключэнне ў міждысцыплінарную супольнасць NIAS.