Dwell Here: One Year Residency 2027 Long-term residency program at IMMA, Ireland
Content — BE
Пра праграму Dwell Here:
Ірландскі музей сучаснага мастацтва — IMMA — адкрывае набор на трэці год рэзідэнцыйнай праграмы Dwell Here. У 2027 годзе праграма падтрымае да 18 рэзідэнцый у трох фарматах: месячная рэзідэнцыя, доўгатэрміновая рэзідэнцыя з пражываннем і доўгатэрміновая студыйная рэзідэнцыя без пражывання.
Адна з магчымасцей праграмы — Dwell Here: One Year Residency, доўгатэрміновая рэзідэнцыя з пражываннем і студыяй на тэрыторыі музея для тых, хто хоча глыбока развіць самастойнае даследаванне ў дыялогу з IMMA, Ірландыяй і міжнароднай прафесійнай супольнасцю.
Для каго:
Мастакі(-чкі), куратары(-кі), крытычныя аўтары(-кі), дызайнеры(-кі), архітэктары(-кі), даследчыкі(-цы) і іншыя прафесіяналы(-кі) ў сферы візуальнага мастацтва і сумежных гуманітарных дысцыплін.
Падавацца могуць практыкі(-кі) з Ірландыі і іншых краін, якія:
– маюць самастойную даследчую або мастацкую практыку;
– хочуць развіваць даследаванне, звязанае з тэрыторыяй, архівамі, калекцыямі або праграмай музея;
– гатовыя ўдзельнічаць ва ўсіх трох сезонных даследчых асамблеях;
– могуць дзяліцца працэсам сваёй працы з шырэйшай супольнасцю праграмы.
Фармат:
Доўгатэрміновая рэзідэнцыя на тэрыторыі IMMA працягласцю да 11 месяцаў.
Удзельнікі(-цы) будуць развіваць самастойнае даследаванне, звязанае з месцам, і ўдзельнічаць ва ўсіх трох сезонных даследчых асамблеях:
– вясновая асамблея: 3–9 сакавіка 2027;
– летняя асамблея: 9–15 чэрвеня 2027;
– восеньская асамблея: 22–28 верасня 2027.
Падчас кожнай асамблеі рэзідэнты(-кі) павінны дзяліцца даследаваннем у працэсе. Фарматы могуць уключаць варштат, часовую выставу, чытацкую групу, пешую экскурсію, адкрытую студыю, размову, візіт на месца, перформанс або іншую актыўнасць, звязаную з практыкай.
Даследчыя тэмы:
Technologies of Peace / Тэхналогіі міру
Праца з ландшафтамі памяці і ўяўленнямі пра мір — як мару, рух або каштоўнасць — і пошук новых перспектыў для ўстойлівага суіснавання.
The Irish Paradigm / Ірландская парадыгма
Мастацкія даследаванні, якія ствараюць блізкасць і сувязі, а таксама разглядаюць свабоды і складанасці працы на перыферыі Еўропы.
The Museum as a Site of Vibration / Музей як месца вібрацыі
Даследаванне таго, як музей можа працаваць з архітэктурнай спадчынай імперыі, сцёртымі, цэнзураванымі або маргіналізаванымі гісторыямі, устойлівасцю, планетарным клопатам, абменам і гасціннасцю.
Калі:
Старт рэзідэнцый — паміж студзенем і снежнем 2027.
Пачатак рэзідэнцыі — не раней за 18 студзеня 2027.
Усе рэзідэнцыі павінны завяршыцца да 15 снежня 2027.
Працягласць:
Да 11 месяцаў.
Дзе:
Irish Museum of Modern Art / IMMA
Royal Hospital Kilmainham
Дублін, Ірландыя.
Прапануецца:
– бясплатнае пражыванне на тэрыторыі IMMA, асобна ад студыі;
– доступ да студыі IMMA, калі яна патрэбная;
– камунальныя паслугі: электрычнасць, ацяпленне, Wi-Fi, паркоўка і інш.;
– штомесячная стыпендыя 1 000 EUR за папярэдне ўзгодненыя месяцы рэзідэнцыі;
– адзін білет туды і назад для ўдзельнікаў(-ц), якія жывуць па-за межамі Ірландыі;
– папярэдне ўзгодненыя выдаткі на матэрыялы або праграмныя актыўнасці, звязаныя з даследчымі асамблеямі;
– доступ да міжнароднай і мясцовай прафесійнай супольнасці IMMA.
Важна:
– частка жылых памяшканняў IMMA падыходзіць для партнёраў(-ак) або невялікіх сем’яў; такую патрэбу трэба загадзя абмеркаваць з каардынатарам(-кай) рэзідэнцыйнай праграмы;
– рэзідэнцыя мае фармат самастойнага гатавання ежы; час ад часу арганізатары прапануюць супольную гасціннасць;
– удзел ва ўсіх трох даследчых асамблеях абавязковы;
– можна падацца толькі на адзін з трох фарматаў Dwell Here; некалькі заявак ад аднаго(-ой) кандыдата(-кі) не прымаюцца;
– пасля адпраўкі заяўкі яе нельга будзе змяніць.
Узнос за падачу:
10 EUR.
Дэдлайн:
22 чэрвеня 2026, 14:00 GMT / 16:00 CEST
Арганізатар:
Irish Museum of Modern Art / IMMA
Падача:
праз форму Submittable на старонцы open call IMMA.
https://imma.ie/residency-programme/open-calls/