Дзве магчымасці пра ўстойлівае развіццё ад Research Institute for Sustainability (RIFS) | Германія

Free

Рэзідэнцыя Planetary Transitions: Potsdam Artist Residency (у супрацоўніцтве з DAAD Artist-in-Berlin Program)

Для каго: мастакі/-чкі з розных дысцыплін, якія працуюць з тэмамі клімату, экалогіі, планетарных змен, устойлівасці.
Калі: сярэдзіна 2026 (4-6 месяцаў).

Прапануецца:

  • Штомесячная стыпендыя 2500 EUR
  • Пакрыццё дарогі (туды-назад)
  • Да 5000 EUR на жыллё
  • Падтрымка з візамі і юрыдычнымі пытаннямі
  • Інтэграцыя ў міжнародную даследчую супольнасць RIFS.

Ддл: 8 лютага.

Стыпендыя Klaus Töpfer Sustainability Fellowship 2027

Для каго: прафесіяналы/-кі з мінімум 10 гадамі досведу ў сферы устойлівага развіцця, навукі, мастацтва, грамадзянскай супольнасці, бізнесу, палітыкі або сумежных сфер.
Шукаюць людзей, якія будуюць масты паміж сектарамі (навука мастацтва грамадства палітыка і інш.) і маюць патэнцыял доўгатэрміновага ўплыву.
Калі: пачатак I квартал 2027 (да 1 год). Магчымасць гнуткага фармату (напрыклад, падзел на перыяды).

Прапануецца:

  • Штомесячная стыпендыя
  • Кампенсацыя дадатковых выдаткаў на жыццё ў Германіі
  • Праектны бюджэт да 30.000 EUR, які можна выкарыстаць на падарожжы, арганізацыю варкшопаў, публікацыі, мастацкую вытворчасць.

Ддл: 5 красавіка, 23:59 (CEST).