Erasmus+ трэнінг пра экалогію і ўстойлівае развіццё EcoLogical ад ФОРИн-офис + mOST | Мальта

Free
21 — 29 March

Адукацыйны трэнінг Erasmus+ для тых, хто хоча развіваць «зялёныя кампетэнцыі», думаць сістэмна і працаваць з экалогіяй у супольнасцях і арганізацыях.

Для каго: удзельнікі/-цы ад 18 гадоў (у прыярытэце да 40); з гатоўнасцю падарожнічаць з Польшча.
Калі: 21-29 сакавіка 2026 (21 і 29 — дні прыезду і ад’езду).
Дзе: Qawra (Кора), Мальта.

Размовы і практыка вакол:

  • Устойлівага развіцця супольнасцей
  • Экалагічнага ладу жыцця
  • «Зялёных» практык у НДА і ініцыятывах
  • Эканомікі замкнёнага цыклу і скарачэння адходаў
  • Сувязі экалогіі, сацыяльнай справядлівасці і грамадзянскай актыўнасці.

Будзе шмат практыкі: распрацоўка ўласных эка-ініцыятываў і навучальных прадуктаў.

Прапануецца:

  • Пражыванне і харчаванне
  • Дарога да 309 EUR (кампенсацыя пасля справаздачнасці).

Унёсак за ўдзел: 40 EUR.
20 EUR — калі згодныя запісаць 1 навучальнае відэа
0 EUR — калі 2 відэа.

Абавязковая падпіска на сацсеткі арганізатараў.