Fellowships & Grants Programme ад Louvre Abu Dhabi
Louvre Abu Dhabi запускае другі набор стыпендый і грантаў для даследчыкаў/-ц і музейных прафесіяналаў/-к, якія працуюць з гісторыяй мастацтва, музеямі, калекцыямі і матэрыяльнымі даследаваннямі.
Падавацца можна з праектамі, звязанымі з адной з трох тэм:
- Глабальная гісторыя музеяў і калекцый
- Цыркуляцыя стыляў, вобразаў і тэкстаў
- Дарагія матэрыялы і шляхі абмену (гандлёвыя маршруты, матэрыяльнасць мастацтва).
Кароткатэрміновыя стыпендыі (3 месяцы):
- 85 000 AED (≈ 21 000-22 000 EUR)
- Пражыванне, пералёт, доступ да рэсурсаў музея
- Лекцыя і даследчы тэкст.
Доўгатэрміновыя стыпендыі (9 месяцаў):
- 245 000 AED (≈ 61 000-62 000 EUR)
- Поўны даследчы перыяд у Louvre Abu Dhabi
- Публікацыя вынікаў.