Skip to main content

FILE NOT FOUND — рэзідэнцыя ў адным з 10 культурных архіваў

7 June 2026, 11:00 BST(passed)
Free
4 000 EUR

Goethe-Institut запрашае творцаў і даследчыкаў(-ц) да ўдзелу ў праекце пра архівы як месцы культурнай памяці, альтэрнатыўных ведаў і супраціву пад палітычным ціскам.

Для каго: творцы з усяго свету і з розных дысцыплін.

Калі: жнівень 2026 - травень 2027 (ад 2 тыдняў да 2 месяцаў).

Архівы-ўдзельнікі:

  • Acervo Bajubá — Сан-Паўлу, Бразілія
  • The ArQuives — Таронта, Канада
  • China Modern Art Archive — Пекін, Кітай
  • documenta archiv — Касель, Германія
  • Arsenal Filminstitut — Берлін, Германія
  • Kurdistan Center for Arts & Culture — Эрбіль, Ірак
  • Imagine IC & The Need for Legacy — Амстэрдам, Нідэрланды
  • VEHA Archive — Падляшша, Польшча
  • Museu Nacional de Arte Contemporânea — Лісабон, Партугалія
  • South African History Archive — Ёханэсбург, ПАР.

Прапануецца:

  • 4000 EUR: 2000 EUR ганарар + 2000 EUR вытворчы бюджэт
  • Пакрыццё дарогі і пражывання да 2000 EUR
  • Праца на месцы ў абраным архіве
  • Удзел у фінальнай выставе ўвосень 2027 у BLMK Cottbus, Германія.