Фінансаванне для прафесійных мастакоў/-чак, культурных дзеячоў/-ак арганізацый у Паўночным і Балтыйскім рэгіёнах ад Nordic Culture Point

Free

Гэта частка Nordic–Baltic Mobility Programme for Culture — праграмы, якая падтрымлівае прафесійную мабільнасць, абмен і доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж краінамі Поўначы і Балтыі.

Краіны-ўдзельніцы:

  • Паўночны рэгіён: Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Аландскія астравы (Åland), Фарэрскія астравы, Грэнландыя
  • Балтыйскі рэгіён: Эстонія, Латвія, Літва.

Кароткія паездкі — Mobility funding

Для каго: індывідуальныя прафесійныя мастакі/-чкі і культурныя дзеячы/-чкі з Паўночнага або Балтыйскага рэгіёну.

На што:

  • Паездкі ў іншую краіну рэгіёну
  • Удзел у выставах, канферэнцыях, варкшопах
  • Даследчыя паездкі
  • Гасцявыя выступы і прэзентацыі.

Працягласць да 14 дзён. Патрэбен ліст-запрашэнне.

Пакрываецца праезд і сутачныя.

Ддл: 18 верасня, 15:59 (па фінскім часе).

Кароткатэрміновыя сеткі (да 1 года) — Short-term network funding

Для каго: індывідуальныя заяўнікі/-цы і арганізацыі з мінімум 3 краін Паўночнага / Балтыйскага рэгіёну. Сетка можа таксама ўключаць дадатковых партнёраў, якія не дзейнічаюць у гэтых краінах.

На што:

  • Сустрэчы, варкшопы, канферэнцыі
  • Абмен экспертызай і рэсурсамі
  • Стварэнне платформы для будучых міжнародных праектаў.

Прапануецца да 20.000 EUR (да 70% бюджэту).

Ддл: 4 верасня.

Доўгатэрміновыя сеткі (да 3 гадоў) — Long-term network funding

Для каго: групы мінімум з 3 прафесійных партнёраў з Паўночнага / Балтыйскага рэгіёну. Сетка можа таксама ўключаць дадатковых партнёраў, якія не дзейнічаюць у гэтых краінах.

На што:

  • Устойлівае міжнароднае супрацоўніцтва
  • Развіццё структур, партнёрстваў, сумесных падыходаў
  • Доўгатэрміновыя сеткі з выразнай стратэгіяй.

Прапануецца да 100.000 EUR (да 50% бюджэту).