Skip to main content

Гадавая рэзідэнцыя пра мастацтва і новыя тэхналогіі Connected Minds Artist-in-Residence 2026/2027

12 June 2026, 12:00 UTC−4(passed)
Таронта, Canada
40 000 EUR

Connected Minds Artist-in-Residence — гадавая рэзідэнцыя ад Sensorium: Centre for Digital Arts and Technology у партнёрстве з даследчай праграмай Connected Minds: Neural and Machine Systems for a Healthy, Just Society пры York University.

Прапанаваны праект павінен крытычна працаваць з этычнымі і сацыяльна-палітычнымі вымярэннямі новых тэхналогій і ўключаць абмен паміж трыма кірункамі Connected Minds: нейранавукі; інтэлектуальныя тэхналогіі; грамадства.

Для каго: мастакі(-чкі) і творчыя калектывы любых дысцыплін, якія працуюць з даследчай мастацкай практыкай і крытычна даследуюць этычныя, сацыяльныя і палітычныя аспекты новых, інтэлектуальных або дыскусійных тэхналогій.

Патрэбныя:

  • Досвед публічнай прэзентацыі сваіх прац;
  • Не менш за 2 гады досведу навучання або ментарскай падтрымкі мастакоў(-чак) на пачатку шляху;
  • Гатоўнасць рэгулярна працаваць на месцы і супрацоўнічаць са студэнтамі(-камі) і даследчыкамі(-цамі).

Асабліва заахвочваюцца заяўкі ад карэнных мастакоў(-чак), прадстаўнікоў(-ц) іншых недастаткова прадстаўленых груп, а таксама праекты, прысвечаныя досведу супольнасцей, якія сутыкаюцца з сістэмнымі бар’ерамі.

У межах рэзідэнцыі ўдзельнік(-ца) будзе:

  • Працаваць у даследчай прасторы York University мінімум 2 дні на тыдзень;
  • Супрацоўнічаць са студэнтамі(-камі) і выкладчыкамі(-цамі) Connected Minds;
  • Праводзіць варштаты, лекцыі, студыйныя або лабараторныя візіты;
  • Прадстаўляць сваю працу на падзеях супольнасці Connected Minds;
  • Наведаць студыю або лабараторыю Queen’s University;
  • Падрыхтаваць серыю прац для публічнай выставы напрыканцы рэзідэнцыі.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 60 000 CAD + дадатковыя выплаты / benefits на адзін год — каля 37 200 EUR;
  • Бюджэт 8 500 CAD на даследаванне, матэрыялы і працу з супольнасцямі — каля 5 270 EUR;
  • Агульная даследчая прастора і арганізацыйная дапамога;
  • Доступ да бібліятэк York University;
  • Куратарская падтрымка фінальнай выставы;
  • Фота- і відэадакументацыя выставы.

Для калектываў памер стыпендыі застаецца такім жа, як і для індывідуальнага(-ай) ўдзельніка(-цы).