Skip to main content

Гібрыдная праграма для даследаванняў у мастацтве Future Art Ecosystems R&D Fellowship

7 June 2026, 22:30 BST(passed)
31 August 2026 — 30 March 2027
United Kingdom
Online
Free
11 800 EUR

Стыпендыя ў 10 000 GBP для мастакоў(-чак), куратараў(-к), тэхнолагаў(-інь), арганізатараў(-к) і калектываў, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва і перадавых тэхналогій ад Serpentine Arts Technologies.

Future Art Ecosystems R&D Fellowship: Art x Convergence — шасцімесячная low-residency праграма для creative R&D, даследаванняў у працэсе і абмену ведамі.

Праграма падтрымлівае не гатовыя вынікі, а даследчы працэс: развіццё даследчага пытання, тэставанне метадаў, матэрыялаў і падыходаў, працу з канцэптуальнымі, тэхнічнымі, сацыяльнымі, юрыдычнымі або філасофскімі пытаннямі.

Падавацца могуць заяўнікі(-цы) з розных краін, але трэба мець магчымасць прыехаць на тры афлайн-інтэнсівы ў Лондане.

Тэма 2026 года: Art x Convergence — пра тое, як AI змяняе культурныя і грамадскія сістэмы.

Магчымыя напрамкі даследавання:

  • Целы і машыны;
  • Рэальнае і сімуляванае;
  • Аўтарства, уласнасць і адказнасць;
  • Суіснаванне чалавека і машынных сістэм;
  • ШІ, экалогія, інфраструктуры і планетарнае кіраванне.

Праграма праходзіць у гібрыдным фармаце:

  • Анлайн-сустрэчы кагорты раз на два тыдні;
  • Штотыднёвыя сесіі з дарадцамі і спецыялізаваныя варкшопы;
  • Штомесячныя індывідуальныя сустрэчы з ментарам(-кай);
  • Тры афлайн-інтэнсівы ў Лондане: у верасні 2026, лістападзе 2026 і сакавіку 2027.

Анлайн-удзел займае прыкладна 3,5 гадзіны на тыдзень, дадатковы час патрэбны для самастойнага даследавання.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 10 000 GBP (~11 800 EUR);
  • Пакрыццё дарогі і пражывання для трох інтэнсіваў у Лондане;
  • Індывідуальнае ментарства;
  • Спецыялізаваныя семінары і варкшопы.