Грант для незалежных выдавецтваў International Travel Grant 2026 ад Indiecon – Independent Publishing Festival | Германія
Indiecon (4-6 верасня 2026, Гамбург) адкрывае набор на 6 International Travel Grants. Грант уключае ўдзел з уласным сталом на фестывалі і магчымасць выступіць у праграме канферэнцыі.
Для каго: выдавецтвы, калектывы, стваральнікі/-цы часопісаў, зінмэйкеры/-кі, аўтары/-кі анлайн праектаў (сайты, рассылкі, падкасты).
Заахвочваюцца ініцыятывы, якія працуюць з тэмамі палітычных, культурных і сацыяльных зменаў або эксперыментуюць з альтэрнатыўнымі эканамічнымі мадэлямі (калектывы, кааператывы, супольнасныя фарматы).
Прапануецца:
- Стыпендыя + пакрыццё транспартных выдаткаў
- Пражыванне (да 2 чалавек ад ініцыятывы, двухмесны нумар, 3-6 або 4-7 верасня 2026)
- Выставачны стол (160×80 см)
- Бясплатны ўдзел у фестывалі і канферэнцыі
- Запрашэнне правесці публічную размову і варкшоп / roundtable
- Лагістычная падтрымка
- Сняданкі + ежа і напоі падчас фестывалю.