local.history - грантавая праграма для арганізацый з Польшчы, Чэхіі і Славакіі
Гранты на адукацыйныя праекты па лакальнай гісторыі перыяду нацыянал-сацыялізму і Другой сусветнай вайны. Праграма падтрымлівае праекты, якія крытычна асэнсоўваюць мінулае, звязваюць яго з сучаснасцю і ўмацоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці.
Тэрміны праекта:
- Старт не раней за 1 жніўня 2026
- Працягласць да 30 месяцаў (макс. да 31 студзеня 2029).
Для каго: некамерцыйныя арганізацыі і дзяржаўныя ўстановы (музеі, універсітэты, бібліятэкі і інш.), зарэгістраваныя ў Польшчы, Чэхіі або Славакіі; асабліва заахвочваюцца супольніцкія арганізацыі (LGBTIQ, яўрэйскія, ромскія, фемінісцкія, мігранцкія і інш.).
Прапануецца:
- Фармат 1. Лакальны праект
- Рэалізацыя ў сваёй краіне / рэгіёне
- Без абавязковага міжнароднага партнёра
- Бюджэт 60.000-80.000 EUR.
- Фармат 2. Лакальны праект з міжнародным кампанентам
- Абавязковы партнёр з іншай еўрапейскай краіны або Ізраіля
- Сумесная транснацыянальная праца (абмен, супастаўленне лакальных гісторый, еўрапейскі кантэкст)
- Бюджэт 80.000-120.000 EUR.
Фінансаванне пакрывае: персанал; аперацыйныя выдаткі (ганарары, паездкі, матэрыялы, варкшопы і інш.); аднаразовыя выдаткі (абсталяванне); адміністрацыйныя выдаткі (макс. 7%).
Суфінансаванне: НКА могуць падавацца без уласных сродкаў (пры абгрунтаванні); дзяржаўныя ўстановы павінны забяспечыць 20% бюджэту (уласныя або трэція сродкі).
Партнёры могуць быць з краін ЕС і шэрагу іншых еўрапейскіх дзяржаваў (у т.л. Украіна, Малдова, Сербія, Вялікабрытанія і інш.). Супрацоўніцтва з арганізацыямі, зарэгістраванымі ў Расіі або Беларусі, немагчыма.