Конкурс для гібрыдных і лічбавых мастацкіх праектаў Ambivalences 2026 | Францыя
Ambivalences падтрымлівае мастацкія праекты, якія працуюць з новымі формамі выразнасці, спалучаюць розныя мастацкія дысцыпліны або крытычна асэнсоўваюць лічбавыя інструменты і практыкі, у тым ліку ШІ.
Праграма рэалізуецца ў межах міжрэгіянальнага супрацоўніцтва трох рэгіёнаў Францыі: Брэтань, Нармандыя і Пэі-дэ-ла-Луар.
Праект мусіць мець сувязь з адным або некалькімі з трох рэгіёнаў (партнёры, рэзідэнцыі, лакальныя рэсурсы — нават на этапе ідэі).
Для каго: прафесійныя мастакі/-чкі і калектывы, якія жывуць у Еўропе і маюць пацверджаную мастацкую практыку (адзін або некалькі ўжо рэалізаваных праектаў з падтрымкай культурных інстытуцый).
Дысцыпліны: візуальнае_мастацтва, фатаграфія, відэа, дызайн, рамёствы, музыка, саўнд_арт, танец, перформанс, тэатр і сумежныя гібрыдныя фарматы.
Стадыя праекта: распрацоўка / прататып (прадукцыя яшчэ не павінна пачынацца).
Прапануецца:
- Co-production грант ад 10.000 да 30.000 EUR
- Мастацкая, тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка
- Дапамога з партнёрствамі і дыстрыбуцыяй
- Магчымасць паказу праектаў у трох рэгіёнах з 2027.