Конкурс для маладых беларускіх лідараў на ўдзел у Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў' 2026
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) разам з Радай Еўропы абвяшчае набор на праграму 2026.
Школа ўваходзіць у міжнародную сетку Schools of Political Studies — платформу дыялогу паміж прадстаўнік/цамі грамадзянскай супольнасці, палітыкі, акадэміі і экспертаў/-к з больш як 20 краін Еўропы і суседніх рэгіёнаў.
Тэма праграмы 2026 — роля Беларусі ў зменлівым рэгіянальным і міжнародным кантэксце, грамадскія працэсы, канфлікты і досвед дэмакратычных трансфармацый.
Навучанне складаецца з трох сесій у краінах ЕС і міжсесійнай каманднай працы:
- 23-25 красавіка — першая сесія, Вільнюс
- 28-30 траўня — другая сесія, Варшава
- 17-18 верасня — трэцяя сесія (месца будзе абвешчана пазней)
- 4-6 лістапада — фінал праграмы на World Forum for Democracy, Страсбург.
Трэба мець магчымасць падарожнічаць у краіны ЕС (шэнгенская віза або від на жыхарства).
Пра праграму:
Гэта гадавая адукацыйная і лідарская праграма, якая спалучае лекцыі, дыскусіі, практычныя фарматы і камандную працу.
Удзельнікі/-цы будуць:
- Аналізаваць палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёне
- Працаваць з міжнароднымі эксперт(к)амі
- Удзельнічаць у сімуляцыях і сцэнарным аналізе
- Распрацоўваць сумесныя аналітычныя і практычныя праекты
- Атрымліваць ментарскую падтрымку.
Прапануецца:
- Транспарт, пражыванне і харчаванне падчас сесій
- Удзельнікі/-цы, якія паспяхова завершаць праграму, атрымліваюць дыплом Рады Еўропы.
Удзельнікі/-цы аплачваюць арганізацыйны ўнёсак — 100 EUR.