Конкурс для маладых выканаўцаў «Зайграй на Graj!»
Пераможца выступіць на беларускім музычным фэсце Graj у варшаўскім клубе Niebo. На фэсце таксама выступяць Volski, J:Морс, Dzieciuki, РСП і Дай Дарогу!
Для каго: маладыя беларускія выканаўцы, музыкі і гурты.
Этапы конкурсу:
- 31 ліпеня — абвяшчэнне 10 фіналістаў і фіналістак
- 1-19 жніўня — народнае галасаванне
- 20 жніўня — абвяшчэнне пераможцы.
Прапануецца:
- Магчымасць выступіць на вялікім беларускім музычным фэсце ў Варшаве;
- Знаёмства з новай аўдыторыяй;
- Прасоўванне праз каналы фэсту.