Skip to main content

Конкурс для мастакоў на New Media WeekЗапрашэнне да ўдзелу ў міжнародным конкурсе мастацтва

30 June 2026, 2:00 CEST
Katowice, Poland
Free

Удзел у фінальнай выставе:
Мастакі(-чкі), чые праекты будуць адабраныя для выставы, павінны:

– прыехаць у Катавіцы;
– удзельнічаць у мантажы і прэзентацыі праекта;
– асабіста прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання, калі іншае не будзе загадзя ўзгоднена з арганізатарамі;
– падаць актуальную фотадакументацыю праекта ў якасці, дастатковай для каталога выставы — мінімум 300 dpi;
– узгадніць куратарскае апісанне праекта.

Калі праект патрабуе пастаяннай або перыядычнай працы падчас выставы, ён павінен мець аўтаматычную сістэму ўключэння і выключэння, каб інсталяцыя магла надзейна працаваць без ручнога абслугоўвання.

Што трэба для падачы:
Заяўка падаецца праз анлайн-форму на сайце New Media Week.

Трэба падаць:

– імя і прозвішча або назву калектыву;
– кантактныя дадзеныя;
– назву і год стварэння праекта;
– інфармацыю пра суаўтараў(-ак), калі яны ёсць;
– куратарскае апісанне праекта;
– фота- і/або відэадакументацыю;
– тэхнічнае і тэхналагічнае апісанне;
– інфармацыю пра ўмовы паказу праекта, калі гэта актуальна.

Адбор:
Усе своечасова пададзеныя заяўкі спачатку пройдуць фармальную праверку на адпаведнасць умовам і паўнату дакументацыі.

Далей конкурс пройдзе ў два этапы:

I этап — адбор фіналістаў(-ак)
Міжнароднае журы ацэніць праекты і выбера працы для конкурснай выставы. Спіс фіналістаў(-ак) будзе абвешчаны 22 ліпеня 2026 года.

II этап — выбар пераможцаў(-ц)
Журы ацэніць працы, прадстаўленыя на фінальнай выставе, і вызначыць пераможцаў(-ц). Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 2 кастрычніка 2026 года.

Рашэнні журы з’яўляюцца канчатковымі.

Журы:
– Michał Grzegorzek;
– Karolina Hałatek;
– Paweł Janicki;
– Ksawery Kaliski;
– Ksawery Kirklewski;
– Norman Leto;
– Rosa Menkman;
– Günseli Yalcinkaya.

Важна:
Згодна з рэгламентам, да конкурсу не дапускаюцца:

– праекты, якія фінансуюцца, суфінансуюцца або афіцыйна падтрымліваюцца дзяржаўнымі ці публічнымі інстытуцыямі Расійскай Федэрацыі або Дзяржавы Ізраіль;
– праекты, рэалізаваныя арганізацыямі, якія дзейнічаюць ад імя або пад непасрэдным кантролем такіх інстытуцый.

Арганізатар можа таксама выключыць праекты, якія парушаюць заканадаўства, правы трэціх асоб або этычныя прынцыпы, у тым ліку змяшчаюць абразлівы кантэнт ці мову варожасці.

Падаючы заяўку, удзельнік(-ца) дае арганізатару бясплатную, неабмежаваную ў часе і тэрыторыі ліцэнзію на выкарыстанне і распаўсюд праекта ў межах конкурсу, выставы і падзей New Media Week.

Дэдлайн:
30 чэрвеня 2026

Арганізатар:
Soundscape Foundation

Праграма:
New Media Week

Кантакт:
[matylda@fundacjasoundscape.pl](mailto:matylda@fundacjasoundscape.pl)
+48 732 070 775

Падача:
праз анлайн-форму на сайце New Media Week.