Конкурс фатаграфіі Photometria Awards 2026
Міжнародны фотаконкурс на тэму “Coming of Age (18+)”, які сёлета ацэньвае Alec Soth.
Тэма прапануе разглядаць сталенне не толькі як узрост або юрыдычны статус, а як складаны працэс пераходу: паміж дзяцінствам і адказнасцю, свабодай і абмежаваннямі, асабістым выбарам і сацыяльнымі чаканнямі.
Можна падаць 1 фота бясплатна або 3 фота з аплатай удзелу.
Для каго: фатографы/-кі, якія працуюць з дакументальнай або аўтарскай фатаграфіяй. AI не дапускаецца.
Журы: Alec Soth — фатограф, аўтар больш як 25 кніг, сябра Magnum Photos, лаўрэат Guggenheim Fellowship.
Прапануецца:
– 1-е месца: Nikon Z30 Kit NIKKOR Z DX 12-28mm f/3.5-5.6 PZ VR;
– 2-е і 3-е месцы: падпісаны фотаальбом Alec Soth;
– Адзін пераможца атрымае магчымасць удзельнічаць у наступным фестывалі з персанальнай выставай;
– 25 адабраных фота будуць паказаныя на 18-м Photometria International Photography Festival у Яніне, Грэцыя, а пасля працягнуць выставачны шлях.
Узнос за ўдзел:
– 1 фота — бясплатна;
– 3 фота — 5 EUR.