Skip to main content

Конкурс на ўдзел у выставачнай праграме Bærum Kunsthall у 2027

29 March 2026, 23:59 CEST(passed)
Norway
Free

Падчас кожнага выставачнага перыяду ў Kunsthall адбываецца да трох асобных выставаў у трох залах. Інстытуцыя факусуецца на актуальным сучасным мастацтве і асабліва падтрымлівае творцаў з Паўночных і Балтыйскіх краін.

Для каго: візуальныя мастакі і мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія маюць сувязь з Паўночнымі або Балтыйскімі краінамі. Можна падавацца індывідуальна або дуэтам.

Не разглядаюцца:

  • Мастакі, якія мелі сола-выставу ў Bærum Kunsthall за апошнія 2 гады;
  • Праекты або працы, якія ўжо былі паказаныя ў Oslo і Усходняй Нарвегіі за апошнія два гады.

Прапануецца:

  • Выставачная прастора ў Bærum Kunsthall у 2027
  • Ганарар
  • Асобны ганарар за artist talk
  • Невялікая кампенсацыя транспартных выдаткаў
  • Падтрымка каманды Kunsthall падчас падрыхтоўкі выставы.