Skip to main content

Конкурс радыё- і sound art 60 Second Radio 2026

12 April 2026, 17:59 UTC−4(passed)
Online
Free

60 Second Radio - гэта конкурс і платформа для трансляцыі radio art. Зараз каманда, якая базуецца ў Канадзе, прымае працы на 12-е выданне міжнароднага конкурсу радыёмастацтва.

Для каго: гукавыя мастакі, музыкі, кампазітары.

Фарматы: radio art, sound art, радыё-тэатр, гукавая паэзія, аўдыё-калаж, soundscape і г. д.

Умовы:

  • Роўна 60 секунд (допуск ±1 секунда)
  • У творы павінна быць як мінімум адно слова.

Прапануецца:

  • Магчымасць трансляцыі працы на дзясятках міжнародных радыёстанцый
  • Удзел у радыёфестывалях і публічных падзеях
  • Прасоўванне праз платформу 60 Second Radio
  • Журы таксама вызначыць: Grand Prize, 2nd Prize, 3rd Prize.