Лабараторыя крытычнага мыслення
Ініцыятыва «Адчуй» запрашае на бясплатную лабараторыю крытычнага мыслення ў Вільнюсе. За тры суботы ўдзельнікі(-цы) будуць разбіраць фэйкі, стэрэатыпы і мову варожасці ў медыя, развіваць навыкі крытычнага аналізу і разам ствараць інтэрактыўны перформанс.
Лабараторыя будзе карысная тым, хто працуе або ўзаемадзейнічае з супольнасцямі: у адукацыі, актывізме, НДА, мастацтве, медыя, працоўных камандах, сямейных і сяброўскіх колах.
Фармат:
Лабараторыя крытычнага мыслення — гэта штосуботні інтэнсіў з трох сустрэч у Вільнюсе.
Удзельнікі(-цы) будуць вучыцца чытаць паміж радкоў і выкрываць медыяманіпуляцыі не праз лекцыі, а праз тэатральны інтэрактыў, практыкаванні і супольную працу над перформансам.
Важна быць на ўсіх трох сустрэчах, бо лабараторыя — гэта адзіны працэс, які вядзе да супольнага выніку.
У праграме:
- Разбор свежых фэйкаў, стэрэатыпаў і мовы варожасці ў СМІ;
- Практыкаванні на развіццё суб’ектнасці і крытычнага аналізу;
- Праца з медыяманіпуляцыямі праз тэатральныя метады;
- Стварэнне ўласнага інтэрактыўнага перформансу;
- Магчымы публічны паказ 11 ліпеня, калі збярэцца дастаткова вялікая каманда.
Падчас паказу гледачы і глядачкі змогуць разам з удзельнікамі(-цамі) змяняць ход падзей на сцэне.
Калі:
- 27 чэрвеня, 12:00–17:00;
- 4 ліпеня, 12:00–17:00;
- 11 ліпеня, 12:00–17:00.