Летняя перфарматыўная школа «Тэатр | Міграцыя | Клімат»
5-дзённая школа ад Strefa WolnoSłowa для тых, хто працуе на скрыжаванні мастацтва, тэатра, сацыяльных практык, міграцыі і клімату.
Праграма ўключае семінары і практычныя варкшопы, працу з мастацкімі метадамі, абмен досведам і стварэнне прасторы сустрэчы паміж супольнасцямі рознага культурнага паходжання.
Школа падзеленая на семінарскую і практычную часткі.
Для каго: мастакі(-чкі), перформеры(-кі), тэатральныя і культурніцкія творцы, даследчыкі(-цы), актывісты(-кі) і ўсе, хто працуе на скрыжаванні мастацтва і сацыяльных практык.
Тэмы:
- Тэатр і перфарматыўныя практыкі;
- Міграцыя і мабільнасць;
- Кліматычны крызіс і экалагічныя змены;
- Праца з мультыкультурнымі супольнасцямі;
- Сучасныя наратывы пра міграцыю, у тым ліку звязаныя са зменамі навакольнага асяроддзя;
- Мастацтва як прастора сустрэчы, супраціву і ўважлівасці.
Школа завершыцца супольным перфарматыўным шпацырам, які стане часткай спектакля Strefa WolnoSłowa «Będzie coraz cieplej». Спектакль працуе з тэмамі росту тэмператур, сацыяльных напружанняў, супраціву, дыскрымінацыі, уразлівасці і таго, як нашы дзеянні або бяздзеянне фармуюць рэальнасць.
Праграму вядуць:
- Mimi Sheller — даследчыца мабільнасці, дэканка The Global School у Worcester Polytechnic Institute;
- Pierluigi Musarò — прафесар Універсітэта Балонні, даследчык медыя, міграцыі, межаў і правоў чалавека;
- Przemysław Wielgosz — журналіст, галоўны рэдактар польскай версіі Le Monde diplomatique;
- Pendar Contro Vento — мастацкі калектыў з Балонні, які працуе з тэатрам, візуальным мастацтвам і сацыяльнымі практыкамі;
- Piotr Morawski — даследчык тэатра і перформансу, драматург, рэдактар Dialogu;
- Alicja Borkowska — сузаснавальніца Strefa WolnoSłowa, рэжысёрка і арганізатарка культурных праектаў;
- Natalia Lis — мастачка, якая працуе з перформансам, харэаграфіяй, кіно і аўдыявізуальнай інсталяцыяй;
- Pavel Tavares — бразільскі кінарэжысёр і аўдыявізуальны мастак;
- Łukasz Wójcicki — перфарматыўны мастак, харэограф і мастацкі даследчык.
Важна:
- Трэба мець магчымасць удзельнічаць ва ўсе дні праграмы;
- Патрэбнае валоданне польскай і англійскай мовамі.