Skip to main content

Light Work Artist-in-Residence Program 2027

30 June 2026, 2:00 CEST
10 USD

Для каго: мастакі/-чкі з любой краіны, якія працуюць з фатаграфіяй або image-based media. Падавацца можна індывідуальна або як калабарацыя.

Важна:
– студэнты/-кі full-time не могуць удзельнічаць;
– калабарацыйныя праекты падтрымліваюцца адной стыпендыяй;
– рэзідэнцыя не падтрымлівае суправаджэнне сяброў, сям’і, дзяцей або жывёл, бо кватэра часта дзеліцца з іншым рэзідэнтам/-кай.

Фармат:
Кожны год Light Work запрашае 12–15 мастакоў/-чак у Сірак’юс, штат Нью-Ёрк, на месячную рэзідэнцыю для працы над творчымі праектамі.

Прапануецца:
– стыпендыя 7 500 USD;
– мэбляваная кватэра для мастака/-чкі;
– кругласутачны доступ да сучаснай інфраструктуры Light Work;
– падтрымка каманды;
– публікацыя працы кожнага/-ай рэзідэнта/-кі ў спецыяльным выпуску Contact Sheet: The Light Work Annual з эсэ, замоўленым Light Work;
– магчымасць уключэння працы ў Light Work Collection.

Што трэба для падачы:
– кароткая біяграфія — да 250 слоў;
– artist statement / апісанне працы — да 300 слоў;
– адказ на пытанне “Why Light Work, and why now?”;
– адказ пра тое, як вы падтрымліваеце сваю мастацкую практыку;
– актуальнае CV або рэзюмэ ў PDF;
– партфоліа: 10–20 выяў у JPG, 72 dpi, 1280 px па даўжэйшым баку, да 5 MB кожная;
– для відэа: файлы .mov, .wmv, .flv або .mp4 да 250 MB кожны або спасылкі на YouTube / Vimeo.

Узнос за падачу: 10 USD. Гэта processing fee SlideRoom, не плата Light Work.

Дэдлайн: 30 чэрвеня 2026
Вынікі: не пазней за снежань 2026
Дзе: Light Work, Syracuse, New York, USA
Падача: праз SlideRoom

https://www.lightwork.org/air/?avia-element-paging=2