Skip to main content

Malta, the Mediterranean, and Beyond — рэзідэнцыя пра культурную палітыкуТворчыя магчымасці для маладых культурных прафесіяналаў на Мальце

15 June 2026, 15:00 (BY)(passed)
6 — 12 October 2026
Valletta, Malta
Free
500 EUR

Subtitle — BE
Тыднёвая рэзідэнцыя ў Валеце для маладых культурных прафесіяналаў(-ак), якія цікавяцца культурнай палітыкай, грамадзянскім удзелам і міжнародным абменам.

Excerpt — BE
Arts Council Malta запрашае 6 маладых культурных прафесіяналаў(-ак) на рэзідэнцыю пра культурную палітыку ў астраўным і міжземнаморскім кантэксце.

Content — BE

Пра праграму Re:Create Europe:
Як мастакі(-чкі) і культурныя практыкі(-кі) могуць працаваць ва ўмовах палітычнага ціску, крызісаў і зменаў культурнай палітыкі? Як захоўваць аўтаномію, падтрымліваць супольнасці і ствараць новыя стратэгіі ўстойлівасці?

Тэма праграмы 2026 года — «Трансфармацыя культурнай палітыкі». Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з тэмамі мастацкай свабоды, супраціву і ўстойлівасці, культурнай памяці, грамадзянскага ўдзелу і ролі мастацтва ў складаных сацыяльных і палітычных кантэкстах.

Адна з магчымасцей праграмы — Malta, the Mediterranean, and Beyond, рэзідэнцыя на Мальце для маладых культурных прафесіяналаў(-ак), якія цікавяцца культурнай палітыкай, мастацкай мабільнасцю і культурным абменам у еўрапейскім і міжземнаморскім кантэксце.

Для каго:
6 маладых культурных прафесіяналаў(-ак) з досведам ад 1 да 5 гадоў у культурным і творчым сектары, якія з’яўляюцца грамадзянамі(-камі) або рэзідэнтамі(-камі) краін і тэрыторый, дапушчаных да ўдзелу ў праграме Creative Europe.

Праграма падыдзе тым, хто працуе на скрыжаванні:

– мастацтва і культуры;
– культурнай палітыкі;
– даследаванняў;
– мастацкага менеджменту;
– культурнай памяці;
– грамадзянскага ўдзелу;
– міжнароднага культурнага абмену.

Фармат:
Malta, the Mediterranean, and Beyond: European Policy Making Beyond Malta — рэзідэнцыя ад Arts Council Malta, прысвечаная сучаснай культурнай палітыцы ў астраўным кантэксце і шырэйшым геапалітычным рэаліям Еўропы і Міжземнамор’я.

Удзельнікі(-цы) будуць абмяркоўваць, як культурная палітыка ўплывае на мастацкую вытворчасць, свабоду выказвання, мабільнасць творцаў і доступ да культурных рэсурсаў. Праграма аб’яднае перспектывы культурных практыкаў(-ак) і тых, хто працуе з распрацоўкай культурнай палітыкі.

Калі і дзе:
6–12 кастрычніка 2026
Arts Council Malta, Валета, Мальта.

У праграме:
– практычныя тэматычныя варштаты;
– дыскусіі пра культурную палітыку на перыферыі Еўропы;
– разважанні пра спадчыну і магчымыя будучыні культурнага сектара;
– візіты ў студыі і культурныя прасторы;
– нефармальныя сустрэчы з ключавымі культурнымі практыкамі(-камі), якія паходзяць з Мальты або працуюць там;
– абмеркаванне абмежаванняў мабільнасці, недахопу рэсурсаў і геапалітычных зменаў;
– праца над тым, як культурная палітыка можа падтрымліваць устойлівыя мастацкія практыкі і змястоўны міжнародны абмен;
– магчымасць зрабіць унёсак у лічбавы Атлас мастацкай устойлівасці.

Прапануецца:
– 500 EUR на дарожныя выдаткі, у тым ліку пералёты, трансферы з/да аэрапорта і ўнутраныя паездкі;
– пражыванне на 7 начэй коштам да 840 EUR на ўдзельніка(-цу), з разліку да 120 EUR за ноч;
– 420 EUR на штодзённыя выдаткі, з разліку 60 EUR за ноч;
– пакрыццё іншых праграмных выдаткаў з боку Arts Council Malta;
– удзел у міжнароднай прафесійнай сетцы Re:Create Europe;
– удзел у абмеркаваннях пра культурную палітыку на мясцовым і еўрапейскім узроўнях.

Важна:
Пасля завяршэння паездкі кожны(-ая) удзельнік(-ца) павінен(-на) падрыхтаваць справаздачу пра вынікі і ўплыў праграмы. Арганізатары дадуць шаблон справаздачы.

Дэдлайн:
15 чэрвеня 2026, 12:00 CEST

Вынікі адбору:
1 ліпеня 2026

Арганізатар рэзідэнцыі:
Arts Council Malta

Праграма:
Re:Create Europe — праект European Alliance of Academies, суфінансаваны Еўрапейскім саюзам.

Падача:
Праз анлайн-форму на старонцы open call Re:Create Europe.
https://allianceofacademies.eu/open-calls/