Skip to main content

Рэзідэнцыя Masaha ResidencyCycle 11 ад Misk Art Institute

28 February 2026, 23:59 CET(passed)
3 May — 25 July 2026
Er-Riyad, Saudi Arabia
Free

Masaha Residency — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў/-чак у цэнтры Эр-Рыяда, скіраваная на даследаванне ролі творчасці і асабістага сведчання ў сучасным свеце.

Для каго: візуальныя мастакі з розных дысцыплін, якія маюць мінімум 3 гады мастацкага досведу і/або не менш за 3 гады выставачнай практыкі.

Калі: 3 траўня - 25 ліпеня 2026.

Тэма цыклу: The Witness and the Trace (Сведка і след). Пра тое, што застаецца пасля падзеі: жэсты, сляды, фрагменты, памяць — матэрыяльная і лічбавая.

Структура праграмы:

  • Штотыднёвыя ментарскія сесіі
  • Праца над мастацкім праектам
  • Даследчыя паездкі па культурных і гістарычных месцах Эр-Рыяда;
  • Open studios і публічныя адукацыйныя фарматы
  • Нетворкінг з мясцовай і міжнароднай арт-супольнасцю
  • Крытычныя сесіі з запрошанымі эксперт(к)амі
  • Фінальная групавая выстава (фінансуецца арганізатарам).

Прапануецца:

  • Час і прастора для даследавання
  • Прыватная студыя;
  • Ментарская і экспертная падтрымка
  • Вытворчы бюджэт
  • Авіяквіткі туды-назад у Эр-Рыяд
  • Візы ў Саудаўскую Аравію;
  • Пражыванне (для тых, хто не жыве ў Эр-Рыядзе).