Мастацкая даследчая рэзідэнцыя Ninety Percent of Everything ад U-BOOT Lab
Ninety Percent of Everything — мастацкі даследчы праект пра ўплыў марской лагістыкі на кліматычны крызіс. Рэзідэнцыя прапануе даследаваць порт як прастору, дзе перасякаюцца гандлёвыя патокі, экалагічныя працэсы і сацыяльна-геапалітычныя адносіны.
Для каго: калектывы мастакоў/-чак да 35 гадоў, якія працуюць з data-driven гукавымі практыкамі (sound art, field recording, data sonification) і візуальнымі практыкамі на аснове дадзеных (data art, data visualization, digital systems).
Можна падавацца: 2 калектывамі (да 3 чалавек у кожным: гукавы і візуальны) або 1 міждысцыплінарным калектывам (да 6 чалавек).
Прапануецца:
- Мастацкая рэзідэнцыя у Генуі, у порце і ў моры на грузавым судне
- 4000 EUR на калектыў (уключае ганарар, дарогу, пражыванне)
- Доступ да навуковых і лагістычных datasets
- Куратарская і ментарская падтрымка
- Працоўная прастора ў Palazzo Ducale Genova
- Магчымасць стварыць працу для калектыўнай інсталяцыі і публікацыі праекта.