Ментарская анлайн-праграма EMMpower 2.0 ад European Music Managers Alliance (EMMA)
EMMA адкрывае набор ментараў/-к і менці ў праграму EMMpower 2.0 на 2026. Праграма (сакавік-снежань 2026) падтрымлівае музычных мэнаджараў/-к праз доўгатэрміновае ментарства, варкшопы і прафесійную сетку па ўсёй Еўропе.
Для каго:
- Менці: музычныя_мэнаджары/-кі на пачатку і сярэдзіне кар’еры
- Ментары/-кі: дасведчаныя мэнаджары/-кі з мін. 7 гадамі досведу.
Якія жывуць і працуюць у Еўропе (уключна з Вялікабрытаніяй).
Прапануецца для менці:
- 12 гадзін індывідуальнага ментарства
- 5 варкшопаў з міжнароднымі эксперт(к)амі
- 3 peer-to-peer сесіі
- 3 агульныя сустрэчы (Kick-off, Midpoint, Wrap-up)
- Распрацоўка ўласнай стратэгіі развіцця
- Доступ да пан-еўрапейскай супольнасці EMMA.
Прапануецца для ментараў/-к:
- Ганарар 2500 EUR
- Навучанне ментарскім кампетэнцыям
- Супервізія і міжнародная сетка кантактаў.