Ментарская праграма Forecast Edition 11 — International Mentorship Programme & Festival 2026-2027 | Германія
Forecast прымае заяўкі на 11-е выданне ментарскай праграмы і фестывалю для творцаў з усяго свету. Кожны ўдзельнік/-ца падае новы праект, які мусіць быць звязаны з экспертызай абранага ментара / ментаркі.
Ментары і ментаркі Edition 11:
- Heinali — The Distant Mirror
- Vidura Bandara Rajapaksa — Playing With Risk
- Lucy McRae — Introspective Futurism
- Almagul Menlibayeva — Unruly Images
- Tom Cassani — Authentic Deception
- Keren Cytter — Constructing Delusions.
Для каго: творцы і культдзеячы/-кі на любым этапе кар’еры і з любых дысцыплін
(перформанс, музыка, кіно, дызайн, літаратура, куратарская практыка, архітэктура, гульні і інш.).
Фармат праграмы:
- Праца з адным з запрошаных ментараў/-к (анлайн + кароткая рэзідэнцыя)
- Фестываль і публічныя прэзентацыі ў Берліне
- Фокус на працэсе, развіцці ідэі і прафесійным абмене.
Прапануецца:
- Удзел у Forecast Festival (12-19 ліпеня 2026, Берлін) + ганарар 2 000 EUR для намінантаў/-к фестывалю + пакрыццё падарожжа і пражывання на час фестывалю
- Далейшае one-on-one ментарства (жнівень 2026 - сакавік 2027) + дадатковы ганарар 6 000 EUR + вытворчы бюджэт для 6 адабраных праектаў.