Skip to main content

MOLT — мастацкая рэзідэнцыя пра пошук уласнай формы

7 June 2026, 23:30 CEST(passed)
5 — 20 September 2026
Бахчэчык, Türkiye
Free

Helikon Art Center запрашае 12 мастакоў(-чак) на восеньскую рэзідэнцыю MOLT у Турцыі. Рэзідэнцыя падыдзе тым, хто хоча даследаваць уласную мастацкую практыку, паспрабаваць новыя матэрыялы або формы працы, а таксама развіваць праект у асяроддзі эксперыменту, рэфлексіі і супольнага абмену.

Для каго: мастакі(-чкі) любых напрамкаў і з розным прафесійным досведам.

Праграма пабудаваная вакол ідэі, што ў мастацтве не існуе адной правільнай формы. Удзельнікі(-цы) змогуць эксперыментаваць з рознымі матэрыяламі і падыходамі, даследаваць уласную інтуіцыю і шукаць новыя спосабы працы.

У межах рэзідэнцыі дрэва, камень, тэкст, перформанс, аб’ект і голас разглядаюцца не як асобныя фіксаваныя дысцыпліны, а як магчымыя мастацкія мовы.

Праграма прапануе аддаліцца ад гарадскога рытму, пераасэнсаваць сваю практыку і развіць форму, якая адчуваецца асабістай, жывой і актуальнай цяпер.

У праграме:

  • Эксперыментальная праца з рознымі матэрыяламі і мастацкімі мовамі;
  • Практыкаванні, звязаныя з целам і голасам;
  • 4 варштаты пад кіраўніцтвам тэатральнага(-ай) рэжысёра(-кі);
  • Праца ў абсталяваных майстэрнях;
  • Гарадская экскурсія;
  • Групавая выстава напрыканцы рэзідэнцыі.

Прапануецца:

  • Пражыванне: месца ў агульным пакоі;
  • Трохразовае харчаванне, кава і гарбата на працягу дня;
  • Закрытыя і адкрытыя студыйныя прасторы;
  • Галерэя;
  • Абсталяваныя зоны і майстэрні для працы з дрэвам, каменем і металам;
  • Матэрыялы для працы: дрэва, мармур і метал;
  • Доступ да дзікай гліны;
  • Удзел у фінальнай групавой выставе.