Skip to main content

Музей Вольнай Беларусі на Варшаўскай Ночы музеяўСустрэча беларусаў з музыкай і культурай дуды

16 May 2026, 18:00 CEST(passed)
Warszawa, Poland
Free

У Ноч музеяў запрашаем беларусаў сабрацца разам! У сваім месцы. Са сваімі сябрамі. Cа сваёй музыкай і на сваёй мове. На жывое спатканне ў межах праекта “Дуды: музыка мінулага і сучаснасці”.

Вас чакае:
16:00 — адкрыццё выставы “Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал”, дзе вы даведаецеся пра ўнікальную гісторыю адраджэння беларускай дуды.
18:00 & 20:00 — аўтарскія экскурсіі з музыкам, даследчыкам і выкладчыкам дударскай традыцыі Яўгенам Барышнікавым, з якім прасочыце шлях пераўтварэння беларускай дуды ў магутны нацыянальны сімвал.
19:00–23:00 — “Дударская майстэрня”, дзе вы зможаце дакрануцца да таямніц стварэння дуды і нават паспрабаваць сябе ў якасці дудара.
23:00–02:00 — дударскі опэн-эйр, які натхніць вас жывой музыкай у выкананні вядомых беларускіх і польскіх дудароў, здзівіць сучаснымі музычнымі імправізацыямі і пакліча танчыць пад адкрытым небам.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой польскіх сяброў! Гукі беларускай дуды маюць старажытную сілу - яны захапляюць кожнага, хто іх пачуе.
Уваход вольны.

Zadanie publiczne finansowane ze środków m.st. Warszawy

Дата: 16 мая
Час: 16.00 (пачатак)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Warszawa, Foksal 11