Набор на анлайн-праграму Акадэміі беларускай дыпламатыі-2026 ад Кампуса палітычнай навукі

Online
Free
13 Apr — 3 Jun

Паміж Усходам і Захадам. Паміж вайной і бяспекай. Паміж уплывам і залежнасцю. Дзе насамрэч месца Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы сёння? - Зможаце разабрацца ў рамках Акадэміі беларускай дыпламатыі: Regional Security Edition.

Для каго: беларусы і беларускі ва ўзросце 18-30 гадоў, студэнты, даследчыкі і ўсе, хто цікавіцца міжнароднымі адносінамі, бяспекай і публічнай палітыкай. Узровень англійскай: не ніжэй за B2.

Фармат:

  • Заняткі 2 разы на тыдзень (пн, ср 18:30-20:00, па Мінску)
  • Лекцыі + практычныя варкшопы
  • Праца з даследчымі метадамі і экспертнымі інтэрв’ю.

Ты навучышся:

  • аналізаваць палітычныя працэсы і фармуляваць даследчыя пытанні;
  • праводзіць паўструктураваныя экспертныя інтэрв’ю;
  • выяўляць ключавыя патэрны і інтэрпрэтаваць дадзеныя;
  • ператвараць вынікі даследавання ў выразныя аналітычныя высновы.

Дэдлайн: 8 красавіка, 23:59 (Мінск).