O Castro Art Village — рэзідэнцыя для архітэктара(-кі) 30-дзённая рэзідэнцыя ў Галісіі для архітэктара(-кі)
Title — BE
O Castro Art Village — рэзідэнцыя для архітэктара(-кі) | Іспанія
Subtitle — BE
30-дзённая рэзідэнцыя ў Галісіі для архітэктара(-кі), які(-ая) хоча даследаваць руіны, ландшафт, лакальную архітэктуру і будучыню закінутых сельскіх прастор.
Slugo-castro-art-village-architect-residency-2026
Excerpt — BE
O Castro Art Village запрашае аднаго(-у) архітэктара(-ку) на рэзідэнцыю ў Ribeira Sacra, Галісія. Удзельнік(-ца) распрацуе даследчую прапанову прасторавай інтэрвенцыі для закінутай вёскі O Castro de Mourelos. Рэзідэнцыя пройдзе ў кастрычніку 2026 года і падтрымліваецца Culture Moves Europe, Creative Europe і Еўрапейскім Саюзам.
Content — BE
Для каго:
Архітэктары(-кі), якія цікавяцца vernacular construction, руінамі, ландшафтам, гісторыяй месца, экалагічным аднаўленнем і магчымымі будучынямі закінутых сельскіх прастор.
Не патрабуецца працаваць у канкрэтным маштабе або стылі. Важна, каб месца было звязанае з вашай практыкай і каб вы былі гатовыя працаваць з ім уважліва і даследча.
Фармат:
O Castro Art Village запрашае аднаго(-у) архітэктара(-ку) на 30-дзённую рэзідэнцыю ў O Castro de Mourelos — закінутай сельскай вёсцы ў рэгіёне Ribeira Sacra, Галісія, Іспанія.
Гэта не замова на рэканструкцыю. Арганізатары прапануюць паглядзець на месца, вымераць яго, уявіць магчымыя сцэнары і распрацаваць даследчую прапанову прасторавай інтэрвенцыі.
Галоўнае пытанне рэзідэнцыі: чым можа стаць гэтае месца, калі не сціраць тое, чым яно было?
Што трэба будзе зрабіць:
Адабраны(-ая) архітэктар(-ка) распрацуе research-based architectural proposal для O Castro.
Праца можа закранаць тэмы:
– Руін і архітэктурнай памяці;
– Гісторыі і традыцыі;
– Жыцця ў закінутых сельскіх прасторах;
– Экалагічнага аднаўлення;
– Reclaimed і мясцовых матэрыялаў;
– Магчымых адаптыўных будучыняў для месца.
Арганізатары асабліва заахвочваюць выкарыстанне reclaimed і native materials як асновы для магчымых інтэрвенцый.
Вынік рэзідэнцыі:
Вынікам павінна стаць задакументаваная прапанова прасторавай інтэрвенцыі.
Гэта могуць быць:
– Чарцяжы;
– Мадэлі;
– Нататкі;
– Даследчыя матэрыялы;
– Іншы фармат, натуральны для вашай архітэктурнай практыкі.
Прапанова застанецца часткай пастаяннага даследчага архіва O Castro і можа ўплываць на будучае развіццё месца.
Праца ў дыялогу:
Падчас рэзідэнцыі архітэктар(-ка) будзе працаваць разам з filmmaker і мастацкім дырэктарам Davoud Gerami, галоўным архітэктарам Oscar López Alba з Ola Estudio, а таксама ў дыялогу з іншымі рэзідэнтамі(-камі).
Ментар будзе суправаджаць працэс на працягу ўсяго знаходжання.
Калі і дзе:
Кастрычнік 2026 года
Працягласць: 30 дзён
Месца: O Castro Art Village, O Castro de Mourelos, Ribeira Sacra, Галісія, Іспанія.
Прапануецца:
– Дарожная падтрымка 400 EUR на паездку ў абодва бакі;
– 800 EUR на паездку ў абодва бакі для адлегласцей ад 5 000 км;
– Сутачныя 30 EUR за кожны дзень рэзідэнцыі на ежу, лакальны транспарт і асабістыя выдаткі;
– Пражыванне ў абсталяваным геадэзічным купале на тэрыторыі рэзідэнцыі;
– Ментарская падтрымка на працягу ўсяго знаходжання;
– Уключэнне ў жыццё O Castro Art Village;
– Магчымасць accessibility top-ups па запыце.
Харчаванне рыхтуецца і падзяляецца супольна.
Умовы ўдзелу:
Кандыдат(-ка) павінен(-на):
– Быць легальным(-ай) рэзідэнтам(-кай) еўрапейскай краіны, акрамя Іспаніі;
– Мець магчымасць знаходзіцца і працаваць у O Castro поўныя 30 дзён без перапынку;
– Падаць пацверджанне легальнага пражывання ў адной з 41 краіны Creative Europe.
Для падачы патрэбны:
Заяўку трэба даслаць на email [info@ocastroartvillage.com](mailto:info@ocastroartvillage.com).
У якасці пацверджання пражывання можна падаць, напрыклад:
– ID-карту або пашпарт;
– Працоўны, жыллёвы або страхавы кантракт;
– Рахунак за газ, электрычнасць або ваду;
– Выпіску з банка.
Дэдлайн:
5 ліпеня 2026 года, да поўначы
Арганізатар:
O Castro Art Village
Падтрымка:
Culture Moves Europe, Creative Europe, European Union
https://ocastroartvillage.com/open-call-architect-residency-o-castro-art-village/