Skip to main content

O Castro Art Village — рэзідэнцыя для sound artist30-дзённая рэзідэнцыя ў Галісіі для саўнд-мастака

5 July 2026, 3:00 (BY)
O Castro de Mourelos, Spain
Free
400 EUR

Title — BE
O Castro Art Village — рэзідэнцыя для sound artist | Іспанія

Subtitle — BE
30-дзённая рэзідэнцыя ў Галісіі для саўнд-мастака(-чкі) або музыкі(-і), які(-ая) працуе з гукам месца, ландшафтам і акустычнай памяццю прасторы.

Slug
o-castro-art-village-sound-artist-residency-2026

Excerpt — BE
O Castro Art Village запрашае аднаго(-у) sound artist або музыканта(-ку) на рэзідэнцыю ў Ribeira Sacra, Галісія. Удзельнік(-ца) створыць пастаянную гукавую інсталяцыю для закінутай вёскі O Castro de Mourelos. Рэзідэнцыя пройдзе ў кастрычніку 2026 года і падтрымліваецца Culture Moves Europe, Creative Europe і Еўрапейскім Саюзам.

Content — BE

Для каго:
Саўнд-мастакі(-чкі) або музыкі(-і), чыя практыка звязаная з месцам, ландшафтам, акустычнай памяццю чалавечага жыцця, архітэктурным або прыродным кантэкстам.

Асабліва рэлевантны досвед у:

– Палявых запісах;
– Site-specific інсталяцыях;
– Працы з гукам у архітэктурных або прыродных прасторах;
– Кампазіцыі, spatial audio, генератыўным гуку або іншых формах саўнд-практыкі.

Важна, каб праца была сапраўды звязаная з канкрэтным месцам, а не проста перанесеная ў яго як ужо гатовая ідэя.

Фармат:
O Castro Art Village запрашае аднаго(-у) sound artist на 30-дзённую рэзідэнцыю ў O Castro de Mourelos — закінутай вёсцы ў рэгіёне Ribeira Sacra ў Галісіі, Іспанія.

Мэта рэзідэнцыі — стварыць пастаянную гукавую інсталяцыю ў прасторы вёскі. Гледачы і наведнікі змогуць атрымаць доступ да яе праз QR-коды, размешчаныя ў розных кропках ландшафту і руін.

Гэта не будзе аўдыягід. Арганізатары апісваюць праект як новы гукавы слой, які застанецца ў месцы і будзе адкрывацца тым, хто сам яго шукае.

Што трэба будзе зрабіць:
Адабраны(-ая) мастак(-чка) распрацуе і створыць гукавую інсталяцыю падчас рэзідэнцыі, працуючы з акустычнымі і атмасфернымі асаблівасцямі O Castro.

Праца будзе стварацца ў дыялогу з візуальным(-ай) мастаком(-чкай) і архітэктарам(-кай) у рэзідэнцыі, а таксама з мастацкім дырэктарам Davoud Gerami, які будзе ментарам працэсу.

Падыход можа ўключаць:

– Палявыя запісы;
– Кампазіцыю;
– Spatial audio;
– Генератыўны гук;
– Іншыя гукавыя метады, звязаныя з практыкай аўтара(-кі).

Інсталяцыя застанецца ў O Castro пасля завяршэння рэзідэнцыі.

Калі і дзе:
Кастрычнік 2026 года
Працягласць: 30 дзён

Месца: O Castro Art Village, O Castro de Mourelos, Ribeira Sacra, Галісія, Іспанія.

Прапануецца:
– Дарожная падтрымка 400 EUR на паездку ў абодва бакі;
800 EUR на паездку ў абодва бакі для адлегласцей ад 5 000 км;
– Сутачныя 30 EUR за кожны дзень рэзідэнцыі на ежу, лакальны транспарт і асабістыя выдаткі;
– Пражыванне ў абсталяваным геадэзічным купале на тэрыторыі рэзідэнцыі;
– Ментарская падтрымка на працягу ўсяго знаходжання;
– Уключэнне ў жыццё O Castro Art Village;
– Магчымасць accessibility top-ups па запыце.

Харчаванне рыхтуецца і падзяляецца супольна.

Умовы ўдзелу:
Кандыдат(-ка) павінен(-на):

– Быць легальным(-ай) рэзідэнтам(-кай) еўрапейскай краіны, акрамя Іспаніі;
– Мець магчымасць знаходзіцца і працаваць у O Castro поўныя 30 дзён без перапынку;
– Падаць пацверджанне легальнага пражывання ў адной з 41 краіны Creative Europe.

Для падачы патрэбны:
Заяўку трэба даслаць на email [info@ocastroartvillage.com](mailto:info@ocastroartvillage.com).

У якасці пацверджання пражывання можна падаць, напрыклад:

– ID-карту або пашпарт;
– Працоўны, жыллёвы або страхавы кантракт;
– Рахунак за газ, электрычнасць або ваду;
– Выпіску з банка.

Дэдлайн:
5 ліпеня 2026 года, да поўначы

Арганізатар:
O Castro Art Village

Падтрымка:
Culture Moves Europe, Creative Europe, European Union

https://ocastroartvillage.com/open-call-sound-artist-residency-o-castro-art-village/