Open Muzej — даследчая лабараторыя пра беларускае мастацтва 2015-2025
«Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015–2025» — даследчая анлайн-лабараторыя ад Open Muzej, прысвечаная мэпінгу заўважных імёнаў, падзеяў, практык і феноменаў найноўшага беларускага мастацтва. Удзельнікі(-цы) будуць разам абмяркоўваць тэарэтычныя рамкі, працаваць з матэрыяламі, удзельнічаць у калектыўным мэпінгу і пісаць аналітычныя або крытычныя тэксты для будучага зборніка.
Для каго: крытыкі(-ні), куратары(-кі), мастацтвазнаўцы і даследчыкі(-цы), якія працуюць з сучасным беларускім мастацтвам.
Магчымыя тэарэтычныя рамкі:
- Гарызантальная гісторыя мастацтва;
- Ддэкаланіяльныя падыходы;
- Архіў як практыка;
- Дэканструкцыя мастацкіх наратываў;
- Гендарная тэорыя;
- Транснацыянальнасць і дыяспара.
У праграме:
- 6 анлайн-семінараў з міжнароднымі экспертамі(-камі);
- 2 анлайн-сесіі калектыўнага мэпінгу феноменаў і імёнаў беларускага мастацтва 2015-2025 гадоў;
- 6 сесій групавой працы над тэкстамі;
- Афлайн-сустрэча / канферэнцыя ў Варшаве ў лістападзе 2026 года — неабавязковая, але пажаданая.
Сустрэчы будуць праходзіць анлайн прыкладна раз на тыдзень з чэрвеня па жнівень 2026 года, з 18:00 да 20:00 па мінскім часе.
Вынік удзелу:
- Тэкст аб’ёмам 15 000–18 000 знакаў;
- Магчымасць публікацыі ў зборніку;
- Ганарар за апублікаваны тэкст;
- Удзел у канферэнцыі ў Варшаве.
Фінальныя тэксты трэба падрыхтаваць да верасня 2026 года.