Праекты для PartArt4OW: Communities for a Sustainable and Equitable Blue Economy
PartArt4OW запускае трэці і апошні open call для міждысцыплінарных і міжсектаральных праектаў, якія аб’ядноўваюць мастацтва, навуку і ўдзел супольнасцяў. Тэма гэтага раўнда — Communities for a Sustainable and Equitable Blue Economy (Супольнасці для ўстойлівай і справядлівай “блакітнай” эканомікі).
Гаворка пра праекты, што ўключаюць прыбярэжныя або ўнутраныя супольнасці ў пераасэнсаванне ўзаемадзеяння з акіянамі, рэкамі і воднымі эканомікамі.
Для каго: індывідуальна і кансорцыумы (мастакі/-чкі, даследчыкі/-цы, НДА, культурныя інстытуцыі, бізнес, муніцыпалітэты і інш.), зарэгістраваныя ў краінах ЕС або асацыяваных з Horizon Europe.
Абавязковае партнёрства мінімум з адным прадстаўніком “блакітнай” эканомікі (марская гаспадарка, рыбалоўства, водныя сэрвісы і г.д.).
Прапануецца:
- Да 50.000 EUR на 6-месячны праект (lump sum, 50% + 50%)
- Ментарства і навучанне (анлайн-bootcamp у ліпені 2026)
- Доступ да міжнароднай сеткі PartArt4OW
- Абавязковы ўдзел у Demo Days у Барселоне (снежань 2026).