Перформанс «Will you marry me?» у Беластоку
Прывітанне! 19 траўня запрашаю на наш перформанс у Беластоку — а 18:00 і 20:00 у Klub Fama, ul. Legionowa 5. Уваход бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя на старонцы фестывалю.
https://bok.bialystok.pl/wydarzenie/40-dsw-will-u-marry-me-igor-shugaleev/
Ідэя перформансу нарадзілася з жарту, які часта гучыць сярод сяброў-мігрантаў: што прасцей было б ажаніцца, чым змагацца з бясконцай міграцыйнай бюракратыяй.
Перформанс пабудаваны вакол пытання «Will you marry me?», звернутага да людзей з аўдыторыі з грамадзянствам ЕС. Балансуючы паміж асабістым і палітычным, праект закранае тэмы квір-міграцыі, прававых абмежаванняў, кахання, адносін і прывілеяў.
Перформанс створаны ў межах праекта Quarteera e.V. — Queer Culture in Exile (Берлін, 2025).
Канцэпцыя і выкананне: Ігар Шугалеў
Прадзюсарка: Марына Дашук
Відэаартыстка: Аляксандра Канончанка