Skip to main content

Прафесійная рэзідэнцыя па кераміцы Throwing Shapes 2026

19 March 2026, 23:59 CET(passed)
1 June — 31 August 2026
Dublin, Ireland
Free

Throwing Shapes у партнёрстве са Staycity прымае заяўкі на 3-месячную прафесійную рэзідэнцыю для керамістаў і керамістак. Праграма прадугледжвае поўны доступ да студыі і бясплатнае пражыванне ў цэнтры Дубліна.

Для каго:

  • Прафесійныя мастакі/-чкі ў галіне керамікі / ганчарства з пацверджаным досведам (мін. 3 гады незалежнай практыкі);
  • З развітымі тэхнічнымі навыкамі, з правам легальна жыць і працаваць у Ірландыі на час рэзідэнцыі..

Прапануецца:

  • 3 месяцы поўнага доступу да студыі (ганчарныя колы, печы, глазуры, абсталяванне);
  • Пражыванне ў цэнтры горада (арэнда бясплатная, аплата камунальных паслуг — за ўдзельнік/цам);
  • Магчымасць праводзіць майстар-класы;
  • Персанальная выстава па выніках рэзідэнцыі з куратарскай і маркетынгавай падтрымкай;
  • Ментарства (у тым ліку па сацыяльных сетках);
  • Удзел у падзеях студыі і прафесійнай супольнасці.