Праграма CCP Synergy — Networking Civil Societies ад Institut für Auslandsbeziehungen (ifa) | Германія
Institut für Auslandsbeziehungen прымае заяўкі на праграму CCP Synergy, якая падтрымлівае партнёрскія (tandem) супрацоўніцтвы паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці з Германіі і адной з краін-партнёраў CrossCulture Programme. Праграма заахвочвае доўгатэрміновыя сумесныя ініцыятывы. Праект супрацоўніцтва мусіць быць завершаны не пазней за 15 лістапада 2026.
Для каго: арганізацыі грамадзянскай супольнасці — тандемы з Германіі і адной з ~50 краін-партнёраў CCP. Юрыдычны статус: абедзве арганізацыі павінны быць афіцыйна зарэгістраваныя ў краінах сваёй дзейнасці.
Сфера дзейнасці (пажадана):
- Палітыка і грамадства
- Медыя і культура
- Правы чалавека і мір
- Устойлівае развіццё і кліматычная справядлівасць.
Прыярытэтныя тэмы 2026:
- Culture of Remembrance (культура памяці)
- Democratic Resilience (дэмакратычная ўстойлівасць).
Фармат супрацоўніцтва:
- Кароткатэрміновыя візіты супрацоўнікаў і супрацоўніц
- Анлайн-супрацоўніцтва
- Гібрыдныя формы.
Мэты і тэматыка супрацоўніцтва (прыклады):
- Планаванне і правядзенне сумесных мерапрыемстваў
- Даследаванні, fact-finding missions
- Мастацкія і культурныя праекты
- Падрыхтоўка публікацый
- Умацаванне міжнародных сетак грамадзянскай супольнасці.
Прапануецца:
- Агульны бюджэт 4500 EUR на тандем (для дзвюх арганізацый разам)
- Пакрыццё: падарожжаў, пражывання, харчавання, медыцынскай страхоўкі, візавых і іншых выдаткаў, звязаных з супрацоўніцтвам
- Кансультацыйная і арганізацыйная падтрымка з боку ifa
- Дапамога замежным партнёрам у візавых пытаннях (арганізацыі самі плануюць паездкі).