Праграма для крэатыўных прадзюсараў ад Factory International × EUNIC
Праграма скіраваная на доўгатэрміновыя культурніцкія партнёрствы паміж прафесіяналамі ў Вялікабрытаніі і краінах ЕС, абмен практыкамі і ведамі паміж прадзюсарамі ў сферы міждысцыплінарнага мастацтва.
Калі: анлайн-сустрэчы 14 красавіка, 12 траўня 2026, 9 чэрвеня, верасень; афлайн-праграма ў Манчэстэры 25 чэрвеня - 5 ліпеня.
Для каго: крэатыўныя прадзюсары, куратары, праграмныя менеджары, фестывальныя дырэктары/-кі і прадзюсары/-кі праграм з мінімум 3 гадамі прафесійнага досведу. Павінны быць грамадзян(к)амі або легальнымі рэзідэнт(к)амі адной з краін: Аўстрыя, Кіпр, Эстонія, Фінляндыя, Германія, Венгрыя, Ірландыя, Літва, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Швецыя.
Прапануецца:
- Удзел у праграме ў Манчэстэры (5 дзён)
- Нетворкінг з брытанскімі і еўрапейскімі прадзюсар(к)амі
- Наведванне падзей і перформансаў у Aviva Studios
- Сустрэчы з мясцовымі маста(ч)камі і арганізацыямі
- Поўнае пакрыццё выдаткаў: дарога, пражыванне, сутачныя, візавыя выдаткі (ETA).