Прэмія для кароткаметражнага кіно — Sofia Coppola Short Film Award
Прэмія ў 20 000 USD для кінематаграфістаў і кінематаграфістак на пачатку шляху з выразным аўтарскім поглядам.
Sofia Coppola Short Film Award — новая прэмія для кароткаметражнага кіно, створаная ў супрацоўніцтве з Sofia Coppola. Яна падтрымлівае кінематаграфістаў і кінематаграфістак на пачатку шляху, якія маюць выразны аўтарскі погляд, моцнае візуальнае бачанне і асабісты падыход да сторытэлінгу.
Прапануецца:
- 20 000 USD на вытворчасць кароткаметражнага фільма;
- Ментарская падтрымка;
- P&A-падтрымка — бюджэт будзе вызначаны DCP;
- Дыстрыбуцыя завершанага фільма на DCP+.
Фіналіста ці фіналістку абяруць Sofia Coppola і Рада DCP.