Skip to main content

Прыём заявак ад гукавых мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц KNOB DETOX 2026

17 May 2026, 23:59 CEST
13 — 18 October 2026
Free

KNOB DETOX 2026 — канферэнцыя пра гук, музыку і тэхналогіі. Падзея збярэ мастакоў/-чак, кампазітараў/-к і даследчыкаў/-ц, якія працуюць з гукавым мастацтвам, электроннай музыкай і новымі медыя.

Мерапрыемства адбудзецца 13-18 кастрычніка 2026 у Дзяржаўным універсітэце Параны (UNESPAR) у горадзе Курыціба, Бразілія.

Для каго: гукавыя_мастакі/-чкі, кампазітары/-кі, медыя_мастакі/-чкі даследчыкі/-цы ў сферы музыка, медыя і мастацтва, міждысцыплінарныя творцы.

Што можна падаваць:

Навуковыя артыкулы (papers). Тры фарматы:

  • Кароткія артыкулы пра даследаванні і метады
  • Апісанне праектаў або практычнага досведу
  • Тэарэтычныя эсэ.

Мастацкія працы ў сферы гукавога і мультымедыйнага мастацтва:

  • Акузматычная або электронная музыка
  • Перформансы з live electronics
  • Электраакустычная музыка з відэа
  • Мультымедыйныя перформансы (танец, тэатр і інш.)
  • Sound art, інсталяцыі, аўдыявізуальныя працы.

Прапануецца:

  • Магчымасць прадставіць працу або даследаванне
  • Публікацыя артыкулаў у зборніку канферэнцыі (з DOI)
  • Удзел у публічных канцэртах, перформансах і панэльных дыскусіях.

У конкурсе не пазначана фінансаванне (дарога і пражыванне, хутчэй за ўсё, удзельнікі/-цы арганізуюць самастойна).