Радыё- і саўнд-праекты для Radiophrenia 2026 | Шатландыя + анлайн
Radiophrenia — гэта незалежная арт-радыёстанцыя ў Глазга, якая працуе на FM і анлайн.
Эфір: 7-20 верасня 2026.
Шукаюць саўнд-скейпы, эксперыментальныя радыёп’есы і дакументалістыку, працы са знойдзеным гукам, spoken word, нестандартныя радыёфарматы, жывыя выступы (для аўтараў/-к, якія могуць прыехаць у Глазга).
Прапануецца:
- Трансляцыя вашай працы на FM-радыё ў Глазга і анлайн
- Уключэнне ў праграму жывых эфіраў (пры магчымасці прыезду)
- Шырокая прома-падтрымка.