Research Lab 2026: стыпендыя на даследаванні ў эканоміцы | анлайн / Вільнюс, Літва
Праект BELECONOMY запрашае студэнтаў/-к і выпускнікоў/-ц, звязаных з Беларуссю, далучыцца да Research Lab, дзе вы зможаце правесці ўласнае даследаванне ў эканоміцы з ментарскай падтрымкай.
Фармат: афлайн у Вільнюсе або анлайн (для ўдзельнікаў/-ц з іншых краін).
Для каго: студэнты/-кі і выпускнікі/-цы, звязаныя з Беларуссю, з інтарэсам да эканамічных даследаванняў.
Умовы:
- Базавыя веды ў эканоміцы
- Навыкі працы з дадзенымі і статыстыкай
- Англійская і веданне R, Python, Stata і інш. — будзе перавагай.
Калі: з красавіка 2026, да 3 месяцаў.
Прапануецца:
- Стыпендыя 400 EUR / месяц
- Магчымасць правесці ўласнае даследаванне або працаваць у камандзе
- Ментарская падтрымка.
Ддл: 6 красавіка, 23:59 (Мінск).