Рэзідэнцыі для мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц Individual & Collaborative Fellowships 2027 ад Cultural Foundation Schloss Wiepersdorf | Германія

Free

Для каго: літаратары/-кі (паэзія, проза, драматургія, сцэнар, эсэ, крытыка, пераклад), гуманітарныя і сацыяльныя_навукі (PhD, postdoc, Meisterschüler*innen), візуальнае_мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, медыя-арт, фатаграфія), кампазітары/-кі (гукавы дызайн, інсталяцыя, перформанс, дырыжыраванне).

  • Завершаная мастацкая/акадэмічная адукацыя або пацверджаны прафесійны досвед
  • Нельга падавацца, калі вы былі ў гэтай рэзідэнцыі ў апошнія 2 гады.

Фармат:

  • Індывідуальная рэзідэнцыя (1 асоба)
  • Сумесная рэзідэнцыя (1 асоба + 1-2 партнёры; адначасова можа знаходзіцца толькі 1 госць).

Калі: 3 месяцы у перыяды сакавік-травень / чэрвень-жнівень / верасень-лістапад 2027 (для гуманітарных навук магчымы карацейшы перыяд).

Прапануецца:

  • Пражыванне + 3-разовае харчаванне
  • 1200 EUR / месяц
  • 480 EUR аднаразова на матэрыялы (–160 EUR за кожны скарочаны месяц)
  • Студыя (для візуальнага мастацтва — пры наяўнасці)
  • Пакрыццё візавых выдаткаў (калі патрэбна)
  • Доступ да бібліятэкі, парку, рабочых прастораў.

Рэзідэнты/-кі павінны праводзіць большую частку часу ў Wiepersdorf і ўдзельнічаць у падзеях замка.